Касцёл місіянераў у Вільні



Касцёл місіянераў месціцца ў Вільні на вуліцы Subačiaus g. 26. Ансамбль касцёла ўключае ў сябе: будынкі кляштара місіянераў, палац, гаспадарчыя пабудовы. 

Касцёл Унебапаўстання Пана закладзены ў 1695 годзе. 

Пабудова касцёла пачалася ў 1695 годзе па задуме і на сродкі Тэафіля Плятэра.

Будаўніцтва храма з-за войнаў, пажараў, эпідэмій, недахопу сродкаў доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў і скончылася толькі ў 1730 годзе. 

1750-1754 гадах па праекце Іагана Крыстафа Глаўбіца былі надбудаваны дзве вежы храмы, дабудаваныя франтоны, а ў 1755-1756 гадах прыбудаваны тамбур ўваходу – архітэктар Ёган Крыстаф Глаўбіц.

Касцёл служыў месцам пахаванняў сям’і Плятэраў.

Пры касцёле і кляштары быў вялікі сад з сажалкамі. Доўгі час сад насіў назву Місіянерскі.

У нішах другога яруса галоўнага фасада усталяваныя дзве статуі – Давіда ва ўсходняй частцы і Майсея ў заходняй.

Былы палац Сангушкі знаходзіцца на паўночны ўсход ад касцёла і злучаны з будынкам кляштара. Будынак палаца трохпавярховы. 

Частка будынка ў 1807 году заняў ваенны шпіталь, у першай палове XIX стагоддзя – турма. У 1831 годзе ў ёй ўтрымліваліся узятыя ў палон ўдзельнікі паўстання 1830-1831 гадоў, а таксама падазраваныя ў датычнасьці да паўстання.

Беларускае Радыё Рацыя