Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сар’і
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі — неагатычны храм у вёсцы Сар’я Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласьці, адзін з найбольш выразных неагатычных храмаў Беларусі.
Пабудаваны ў 1852—1857 гадах у стылі неаготыкі на сродкі пана Ігнація Лапацінскага ў памяць ягонай горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцця. Аўтар праекту — прускі архітэктар Густаў Шахт. Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.
Па задушэнні паўстання 1863—1864 гг., у 1865 годзе касцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне ягонай прыгажосці» і перададзены праваслаўным.
Храм быў зачынены савецкай уладай у 1935 годзе, пасля Другой сусветнай вайны ягонае памяшканне выкарыстоўвалася пад склад. У канцы 80-х гадоў храм быў часткова адрамантаваны.
У 1990 годзе храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 года храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у вёсцы Сар’я і сёння мае назву Царква Успення Прасвятой Багародзіцы.
Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы