Касцёл святога Аляксандра ў Кіеве
Катэдральны Касцёл Святога Аляксандра ў Кіеве пабудаваны ў 1842 годзе. Вуліца, на якой ён месціцца, уздымаецца ўправа і ўгору ад Майдана Незалежнасці і называецца Касцёльная.

У савецкія часы тут быў планетарый.

У 1937 годзе пробашч касцёла Сігізмунд Кваснеўскі быў расстраляны, касцёл перастаў дзейічаць.

15 верасня 1990 года ў касцёле адбылася першая пасля закрыцця імша.

7 кастрычніка 1995 года касцёл быў асвечаны нанова.

Каля касцёла Крыжам ушанаваныя людзі, якія загінулі за Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя



