Касцёл Святой Веранікі. Мястэчка Селішча Ушацкага раёна
Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардынаў быў пабудаваны з цэглы ў 1726 годзе ў мястэчку Селішча Ушацкага раёна Віцебскай вобласці па фундацыі Яна Язэпа Рагозы, Іасафата Антонія Сялявы і Элеаноры з Коцелаў.
Храм уяўляе сабою трохнефавую, двухвежавую базіліку ў стылі барока. У плане сабор мае форму крыжа. Унутраная прастора храма перакрытая цыліндрычнымі зборамі на подпружных арках, якія абапіраюцца на масіўныя квадратныя калоны. Калісьці касцёл быў багата ўпрыгожаны разьбярствам па дрэве і ляпнінай. Цяпер гэты помнік беларускай архітэктуры занепадае і руйнуецца. І нават наяўнасць ахоўнай шыльды яму не дапамае.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік