Казахстан увёў часовы бязвізавы ўезд для грамадзян Кітая, Індыі і Ірана



Казахстан у аднабаковым парадку з 8 ліпеня ўвёў бязвізавы ўезд на 14 дзён для грамадзян Кітая, Індыі і Ірана, паведамляе прэс-служба Камітэта міграцыйнай службы МУС краіны. Дазваляюцца паездкі па дзелавых, прыватным, турыстычным мэтам.

Пры гэтым спецыяльны 72-гадзінны бязвізавы транзітны рэжым для Індыі і Кітая спыніў сваё дзеянне.

Адзначаецца, што сумарны тэрмін знаходжання ў Казахстане па бязвізавым рэжыме не павінен перавышаць 42 каляндарныя дні на працягу кожнага 180-дзённага перыяду. Парушэнне гэтай умовы прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці.

У рамках бязвізавага рэжыму замежнікам забараняецца ажыццяўленне працоўнай і іншай аплатнай дзейнасці. Для гэтага спатрэбіцца адпаведны дазвол на працу і візу.

reform.by