Харватыя значна ўзмацняе абмежавальныя меры па процідзеянні каронавірусу
У сувязі з хуткім павелічэннем колькасці новых выпадкаў заражэння COVID-19 Харватыя значна ўзмацняе абмежавальныя меры. Пра гэта піша мясцовая прэса са спасылкай на заяву прэм’ер-міністра Харватыі Андрэя Пленкавіча.
Адзначаецца, што ўсе кавярні, бары і рэстараны ў краіне будуць зачыненыя з суботы і адчыняцца не раней за 21 снежня. У той жа час цэрквы, крамы і культурна-забаўляльныя ўстановы будуць працягваць працаваць, але з пэўнымі абмежаваннямі. Школы пакуль не будуць закрыты. Усе сходы, у якіх прымае ўдзел больш за 25 чалавек, забароненыя, а прыватныя святы – да 10 удзельнікаў. Каб прадухіліць хатнія вечарыны, урад спыніў продаж алкаголю пасля 22:00.
«Рух у грамадскім транспарце будзе максімальна абмежаваны. Працадаўцам рэкамендуецца пераходзіць з дому альбо з працоўнай змены, калі гэта магчыма», – дадаў прэм’ер.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: obshe.net