Храм Раства Багародзіцы і Свята-Міхайлаўская царква ў Воршы



Храм Раства Багародзіцы і Свята-Міхайлаўская царква стаяць у Воршы зусім побач на беразе Аршыцы.

 [Not a valid template]

Да канца 80-ых гадоў непадалёк ад месца, дзе пабудавалі Міхайлаўскую царкву ў  месціўся піўбар (“булдыр”), які ў народзе называўся “Шайба”, бо будынак меў круглую форму. У „Шайбе” часта здараліся бойкі, побач рынак і тут сыходзіліся прадстаўнікі розных раёнаў. У 1990 годзе на гэтым месцы пабудавалі драўляны храм Міхаіла Арханёла.

Цагляная царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы была пабудаваная ў 1691. „утрыманнем прыхаджан з дапамогай князя Сакалінскі”. У 19-ым стагоддзі пры пераходзе ў ведамства Расейскага сінода храм быў пераасвячаны ў Мікалаеўскую саборную царкву.

Царкву зруйнавлі ў 1960-я гады.

У 1987 годзе падчас пракладкі трубаправода тут былі знойдзеныя фрагменты падмуркаў царквы і сутарэнні, старажытныя пахаванні. Даследаванні паказалі, што ў 17-ым стагоддзі царква была ўзведзеная на старажытных могілках, дзе самыя раннія пахаванні датуюцца 12- 13 стагоддзяў. Мяркуецца, што ў тыя ж часы тут была драўляная царква

На падмурку старога храма быў узведзены храм-“новадзел”. Кажуць, што падчас будоўлі з купала сарваўся чалавек і загінуў.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя