Кіеў, мост Патона. Метро, Дняпро і савецкія прэзерватывы
У Кіеве міфы і легенды складаюцца ці не пра кожны камень, і самы вылікі мост праз Дняпро – не выключэнне. Кажуць, што калі інжынер Яўген Патон праектаваў сучасны мост, трэба было падарваць парэшткі старой канструкцыі. А для гэтага патрабавалася апусціць у дняпроўскія воды колькі цэнтнераў выбухоўкі. Гумовых кантэйнераў у будаўнікоў не было, і тады Патон прыдумаў дасціпнае выйсце: закласці тол у прэзерватывы. Інжынеры па даручэнні праекціроўшчыка скупілі ў кіеўскіх аптэках усе “вырабы № 2”, якія толькі былі ў наяўнасці – а спатрэбілася іх ажно 5 000 штук. Савецкія прэзерватывы выявіліся надзвычай трывалымі: ніводны гумовы выраб не парваўся.
Так, дзякуючы прэзерватывам, і з’явіўся мост Патона, які злучае правабярэжны і левабярэжны Кіеў. Кіеўляне не надта любяць яго з-за шчыльнага аўтамабільнага трафіку, але абмінуць той мост немагчыма: а то як яшчэ патрапіць з Дарніцы на Падол – хоць на машыне, хоць на метро?
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя