Кіеўская опера
Кіеўскі Тэатр Оперы і Балета, ці проста “опера”, як кажуць ва ўкраінскай сталіцы, па памерах значна саступае оперным тэатрам Менска, Варшавы і Берліна. Здаецца, што усю кіеўскую оперу, разам з рэпетыторыямі, касамі, фантанамі і скульптурай украінскага кампазітара Міколы Лысенкі непадалёк ад увахода, можна, бы тым каўпаком, накрыць будынай Менскага тэатра оперы і балета.
Суадносна невялікі памер тлумачыцца проста. Сучасны кіеўскі тэатр забавязаны сваім з’яўленнем грандыёзнаму пажару 1896 года, падчас якога старая опера згарэла дашчэнту. Пакуль улады горада зацьвярджалі новы праект, кошты на будаўнічыя матэрыялы падняліся ў колькі разоў, і ў выніку давялося задаволіцца суадносна невялікай будынай.
З кіеўскай операй звязаныя дзве гістарычных падзеі: у 1911 годзе ў залі гэтага тэатра быў застрэлены расейскі палітычны дзеяч Пётр Сталыпін, а ў 1943 годзе савецкі бамбардыроўшчык скінуў на тэатр магутную бомбу, якая толькі прабіла дах і ўпала ў вестыбюле, але, на шчасце, на выбухнула.
Кіеўскі тэатр оперы і балета славіцца найперш дэмакратычнымі цэнамі. Квіток на спектакль еўрапейскага ўзроўню пачынаецца ад 250 грыўняў, то бок ад 10 даляраў. За такія грошы патрапіць на годны спектакль можна хіба што ў нас у Менску, але не ў Варшаве і не ў Берліне.
Дарэчы, пра рэпертуар. У траўні оперны тэатр, які знаходзіцца, калі верыць крамлёўскім тэлеканалам, у “гораде, дзе хунта мэтанакіравана вынішчае ўсё расейскае”, ставіў ажно ажно тры спектаклі расейскіх кампазітараў: “Раймонду” Глазунова, “Лебядзінае возера” Чайкоўскага і “Майстар і Маргарыту” на музыку Шастаковіча і Шнітке.
Што дзіўным чынам тую “русканенавісніцкую хунту” характэрызуе.
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара