Кіпр закрыў паветраную прастору для беларускіх самалётаў



Пра гэта распавёў беларус Зміцер Каспяровіч, які не змог вылецець адтуль яшчэ ў суботу, 29 траўня.

Кіпр далучыўся да шэрагу краін, якія закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў.

Нам 28 траўня паведамілі, што рэйс Belavia не адбудзецца. Самалёт Менск — Ларнака ў той дзень нават не вылятаў на Кіпр. Цяпер эвакуацыі на Кіпры чакае прыкладна 400-500 беларусаў. Абяцаюць адмысловы рэйс, які вывезе людзей, але калі ён будзе — невядома», — паведаміў Каспяровіч.

Ён дадаў, што яго пражыванне на гэты час аплачвае турфірма, бо гэты выпадак падпадае пад страхоўку.

novychas.by