Кіпр зняў патрабаванні ПЦР-тэсту для прышчэпленых
Кіпр дазволіў з 1 сакавіка ўезд без ПЦР-тэсту турыстам, прышчэпленым „Спадарожнікам V”. Рашэнне прынята ўрадам краіны.

Пры гэтым улады Кіпра вызваляюць ад прадстаўлення тэсту, каранціну і спецыяльных дазволаў на ўезд турыстаў „незалежна ад нацыянальнасці і краіны адпраўлення”. Для ўезду важны сам факт прышчэпкі ці перанесенага захворвання.
Кіпр прызнае вакцыны, ухваленыя еўрапейскім лекавым рэгулятарам (ЕМА), а таксама прэпараты „Спадарожнік V” і „Спадарожнік Лайт” (як бустэр).
Уезд турыстаў прадугледжвае прад’яўленне сертыфіката аб вакцынацыі на англійскай мове са звесткамі пашпарта.
Для непрышчэпленых турыстаў уезд ускладняецца патрабаваннямі даведкі аб ПЦР-тэставанні (свежасцю 72 гадзіны) або экспрэс-тэсту на антыген (зробленага за 24 гадзіны да вылету). У дадатак такім турыстам давядзецца здаць платны тэст па прыбыцці.
Раней паведамлялася, што Кіпр дазволіў уезд турыстам, прышчэпленым „Спадарожнікам V” з 10 траўня 2021 года. Пры гэтым перыяд дзеяння поўнага курса вакцынацыі як аднакампанентных, так і двухкампанентных вакцын абмежаваны сямю месяцамі, паведамляе officelife.media.
