Кіраўніцтва «Белавія» збірае подпісы супрацоўнікаў за адмену еўрапейскіх санкцый



Кіраўніцтва «Белавія» збірае подпісы супрацоўнікаў за адмену еўрапейскіх санкцый.

«Кіраўнікі напісалі праўладны ліст у еўрапейскія структуры — маўляў, здыміце з нас санкцыі, мы хочам лятаць і г.д., — ананімна расказалі супрацоўнікі „Белавія”. — У канцы напісана, што гэта ўсё добраахвотна. Але! Ужо тэлефануюць ледзь не асабіста, і генеральны сказаў, што звальняць на наступны дзень, калі хто ўпіраецца».

Пасля інцыдэнту 23 траўня з прымусовай пасадкай у Менску самалёта Ryanair і затрыманнямі журналіста Рамана Пратасевіча і студэнткі Сафіі Сапегі краіны Еўразвязу закрылі паветраную прастору для кампаніі «Белавія» і забаранілі сваім суднам лятаць над Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя