Кітай закрыў граніцы для замежнікаў



Кітай з 28 сакавіка закрывае граніцы для ўезду замежнікаў па дзеючых візах. Мяжа будзе закрыта нават для тых людзей, у якіх ёсць від на жыхарства, паведамляюць кітайскія інфармагенцтвы.

Раней стала вядома, што ў Кітаі вырашылі адкрыць горад Ухань, у якім быў зафіксаваны самы першы выпадак заражэння.

Зараз у гэтым горадзе сітуацыя адносна спакойная. Новыя выпадкі заражэння выяўлены не былі. Вядома, што горад будзе адкрыты з 8 красавіка.

belnovosti.by

Фота: narodna-pravda.ua