Кляштар езуітаў і касцёл Міхаіла ў Мсціславе



У складзе езуіцкага комплексу захаваліся: кляштар езуітаў,  касцёл Святога Міхаіла Арханёла, будынак калегіума, аптэка, службовыя корпуса, а таксама агароджа і капліцы.

У 1982 годзе Уладзімір Караткевіч у нарысе  “Дыяментавы горад” так пісаў пра касцёл святога Міхаіла ў Мсціславе: “Зараз гэты здаровы будынак моцна запушчаны, а не так жа яшчэ даўно тут быў дом культуры. Храм, па-мойму, нават не пастаўлены пад ахову. А яго хапiла б яшчэ на пяцьсот год, i ўвесь гэты час яго можна было б выкарыстоўваць. (…) Па плане 1778 года на галоўную плошчу Мсціслава выходзяць езуіцкі касцёл (на яго арыентуецца восевая вуліца), Троіцкая царква і Бернардынскі кляштар, але ў 1831 годзе, пасля паўстання, большасць каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў зачынена ці перададзена праваслаўю”.

Нягледзячы на трагічны лёс, мураваны езуіцкі касцёл Св. Міхаіла Архангела ў стылі барока –  адна з галоўных дамінант Мсціслава. Яго будаўніцтва пачалося ў 1730 годзе пры падтрымцы караля Жыгімонта III. Працы ішлі павольна і толькі ў 1748 годзе касцёл быў канчаткова дабудаваны.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 будынкі езуіцкага кляштара перадалі праваслаўным, касцёл быў зачынены. У 1842 езуіцкі касцёл перарабілі ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор.

Першапачаткова двухвежавы касцёл  быў перабудаваны: знятыя вежы і цэнтральны франтон; закладзены вокны на галоўным фасадзе; ля ўваходу зроблена прыбудова.

Пасля Другой сусветная вайны ў будынку былога касцёла знаходзіўся Дом культуры, пасля школа-інтэрнат для глуханямых дзяцей. У 2010 г. школа-інтэрнат для глуханямых дзяцей пераехала ў іншае месца.

Цяпер будынкі кляштара езуітаў пустуюць.

Рэстаўрацыя касцёлу пачалася ў 2000 годзе,  але  працы спыніліся на этапе кансервацыі.  Касцёл стаіць замураваны.

Беларускае Радыё Рацыя