Кляштар трынітарыяў у Воршы
Цяпер у будынку кляштара трынітарыяў («Ордэн Найсвяцейшай Троіцы», – Ordo Sanctissimae Trinitatis) у Воршы знаходзіцца ЗАГС і архіў – тут бяруць шлюб і атрымліваюць пасведчанне аб смерці. Каля параднага ўваходу – скульптурная кампазіцыі – трон і чаравік, які па замыслу аўтара, павінен нагадваць шчаслівую гісторыю Папялушкі.
[Not a valid template]
Да 50-ых гадоў 20-га стагоддзя каля будынка кляштара быў яшчэ зруйнаваны касцёл (з 1836 году існаваў як праваслаўны Уваскрасенскі сабор).
Пасля Другой Сусветнай вайны ў будынку кляштара жылі людзі, а ў двары былі правалы, як казалі “у падзямеллі і падземныя хады”, дзеці кідалі туды каменьчыкі і слухалі, як каменьчык доўга падае ў глыбіню. Часам так хочацца прайсці праз замураваныя дзверы ў сцяне і трапіць у мінулае. Мне маці пра гэты будынак распавядала – вось гэтыя дзверы, якія замураваныя ў сцяне – праз іх можна было трапіць ў разбураны касцёл з жылых пакояў.
Да вайны ў будынку касцёла месціліся аэраклуб і вучэльня. Падчас вайны касцёл выгарэў усярэдзіне і мог быць адноўлены, але быў зруйнаваны ў канцы 1950-ых гадоў.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя