Князь Багуслаў Радзівіл ушанаваны ў жодзінскім музеі



Жодзінскі краязнаўчы музей быў утвораны ў 2008 годзе. Музейнай установе пашанцавала з будынкам – раней у ім месціўся гарвыканкам. Але пасля таго, як улада горада пераехала ў іншы, бліжэйшы да цэнтра, гарадскі раён, будынак аказаўся незапатрабаваным і яму знайлі іншае прызначэнне.

Супрацоўнікі музея займаюцца збіраннем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць гістарычную, мастацкую ці навуковую значнасць, звязаных непасрэдна з гісторыяй горада і краіны. Экспазіцыя музея яшчэ толькі ствараецца і музейныя работнікі актыўна шукаюць будучыя экспанаты.

У 2014 годзе ў адным з залаў музея была адкрыта экспазіцыя “Гісторыя Жодзіна са старажытных часоў да 1941 года”. Сярод яго экспанатаў і бюст князю Багуславу Радзівілу, які з’яўляецца заснавальнікам горада.

Гонарам музея з’яўляецца вялікая калекцыя чучалоў птушак і звяроў мясцовай фаўны, якія выканаў вядомы таксідэрміст з Жодзіна Генадзь Пузанкевіч.

З кастрычніка 2008 года дырэктарам Жодзінскага краязнаўчага музея з’яўляецца Ірына Супрановіч.

[Not a valid template] 

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара