Колькасць ахвяр землятрусу ў Албаніі перавысіла 20 чалавек
Найбольшыя страты, як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, панеслі горад Дурэс і сталіца краіны Тырана.
У сувязі з моцнымі пашкоджаннямі тэрміналаў напярэдадні раніцай сваю працу на час прыпыняў міжнародны аэрапорт.
Пакуль з-пад завалаў удалося выратаваць звыш 40 чалавек, у тым ліку і адно дзіця. Усяго пацярпелымі лічацца каля 600 жыхароў.
Беларускае Радыё Рацыя
