Колькасць авіярэйсаў паміж Расіяй і Беларуссю павялічыцца



Колькасць авіярэйсаў павялічыцца паміж Расіяй і Беларуссю з 1 красавіка. Такое рашэнне прынялі ў аператыўным штабе па маніторынгу і кантролю за каронавірусам Расейскай Федэрацыі, паведамляе «РИА Новости».

Так, з наступнага месяца з’явіцца дадатковы рэйс паміж Менскам і Калінінградам. Акрамя таго, Беларусь абмяняецца рэгулярнымі пералётамі з расейскімі гарадамі, дзе ёсць міжнародныя аэрапорты, за выключэннем Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Расейскія авіякампаніі павялічаць лік рэйсаў на Кубу, у Германію, Венесуэлу, Сірыю, Таджыкістан, Узбекістан і Шры-Ланку. Будуць адноўленыя рэйсы ў Арменію, Азербайджан, Егіпет і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.