Колькасць паездак беларусаў за мяжу вырасла на 21%



У 2017 годзе колькасць паездак грамадзян Беларусі за межы краіны павялічылася на 21%, сведчаць звесткі, якія прыводзяцца ў штогадовым бюлетэні пра стан турыстычнай галіны.

Летась зафіксавана 8 398 300 паездак грамадзян Беларусі за мяжу супраць 6 938 500 паездак у 2016 годзе.

Згодна са звесткамі статыстыкі, летась арганізавана (скарыстаўшыся паслугамі турыстычных арганізацый) выехала з краіны 727 500 турыстаў і экскурсантаў (на 46,8% больш у параўнанні з 2016 годам).

Варта таксама адзначыць, што летась замежныя грамадзяне здзейснілі ў Беларусь 4 327 800 паездак (на 3,5% больш у параўнанні з 2016 годам). У тым ліку арганізавана (скарыстаўшыся паслугамі турыстычных кампаній) прыехалі ў Беларусь 282 700 замежных турыстаў і экскурсантаў (на 30% больш у параўнанні з 2016 годам).

БелаПАН