Колькасць польскіх турыстаў у Берасці вырасла, але яны прыязджаюць на дзень-два



Прыкладна ў тры разы павялічылася цікаваць у польскіх турыстаў да бязвізавага рэжыму на Берасцейшчыне.

У гэтым перакананы кіраўнік інфармацыйна-кансалтынгавай установы “Пропус” Яўген Скрабутан. Але такая турыстычная актыўнасць ніяк не звязана з 1000-годдзем святкавання Берасця. Ён адзначыў, што госці з Польшчы наведваюць Беларусь па загадзя падрыхтаванай праграме:

– У Берасце едуць у асноўным арганізаваныя турысты – гэта людзі на аўтобусах, са сваімі экскурсаводамі, у якіх ёсць свая праграма, яны прыязджаюць на дзень, максімум на два дні, паглядзець крэпасць, паглядзець каталіцкія могілкі, паглядзець, напрыклад, будынак чуганачнага вакзала, пагуляць па Савецкай і ўсё. На жаль, неарганізаваных турыстаў не відаць, мне здаецца, колькасць іх не павялічылася.

Паводле Яўгена Скрабутана, часцей за ўсё польскіх гасцей турбуюць розныя тэхнічныя пытанні. Да прыкладу, як замовіць ежу ў рэстаране ці наведаць экскурсію, калі няма пераклада на польскую мову.

Беларускае Радыё Рацыя