Колькасць расейскіх турыстаў у Беларусі за студзень – май вырасла на 173%
20 гадоў таму
Колькасць расейскіх турыстаў, якія са студзеня па травень 2023 году наведалі Беларусь, у параўнанні з аналагічным перыядам летась вырасла на 173%, заявіла ТАСС дырэктарка дэпартамэнту па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч.
-
Фота: atorus.ru
Паводле яе, зараз у беларускіх санаторыях знаходзяцца 5000 грамадзян Расеі, напаўняльнасць санаторыяў складае 91%.
Раней намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык паведаміў, што ў 2022 годзе з агульнай колькасці турыстаў, якія наведалі Беларусь, расейцы склалі 96%. У 2022 годзе ў беларускіх гатэлях зарэгістравалі 540 тысяч расейцаў, у 2021 годзе — 200 тысяч.
