Копія Рагвалодава камня ў Воршы
6 верасня 1998 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства каля Музея гісторыі і культуры Воршы адбылося ўрачыстае адкрыццё копіі Рагвалодаву камню.
[Not a valid template]
Мастакамі Міхаілам Студзянцовым, Аляксеем Ішуковым, Ягорам Мухам і Аляксандрам Шакуціным была зроблена паменшаная копія знакамітага валуна. І хоць самога Рагвалодава камня больш няма – копію можна пабачыць у Воршы.
Гісторыя валуна таямнічая і драматычная. Валун знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, за 18 км ад Воршы. Быў выяўлены ў 1792 годзе, упершыню згадваецца ў кнізе «Зерцало российских государей»
У 1818 годзе ў часопісе „Паўночная Пошта” з’явілася паведамленне, што граф Румянцаў 2 траўня 1818 года наведаў Воршу, дзе распытваў пра камяні са старажытнымі надпісамі. Тады ж Румянцаў пазнаёміўся з ксяндзом езуіцкай калегіі Дэзітарыем Рышардотам, які „выявіў надмагілле” і паслаў Румянцаву копію надпісу на камяні. У лісце Рышардот пісаў, што валун стаіць пасярод капліцы за 24 вярсты ў напрамку Талачына і „падтрымліваецца на чатырох слупах і шмат хто з старых памятае, што пад камень быў праход і што дзеці, гуляючы, пад яго бегалі:”.
Валун быў узарваны ў 1937 годзе, і скарыстаны на пабудове шашы Менск-Масква.
Беларускае Радыё Рацыя