Краіны Балтыі і Польшча закрываюць свае межы для расейскіх турыстаў
З сённяшняга дня Польшча і краіны Балтыі абмяжоўваюць уезд грамадзян Расеі з шэнгенскімі візамі.

Абмежаванні звязаныя з вайной ва Украіне. Яны распаўсюджваюцца на грамадзян Расеі, якія маюць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы, выдадзеныя для турызму і адпачынку. Ёсць выключэнні. У тым ліку на: візіты з гуманітарнымі мэтамі і ўезд асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах.
У пятніцу ў Вільні прэм’ер-міністр Польшчвы Матэвуш Маравецкі заклікаў астатнія краіны ЭЗ увесці падобныя абмежаванні.
Міністэрства замежных спраў Латвіі ў заяве адзначае, што свабодныя паездкі расейцаў з мэтай турызму ў краіны ЕЗ ў той час, калі расейскія войскі атакуюць Украіну, зʼяўляюцца не толькі не маральнымі, але пагражаюць бяспецы і грамадскаму парадку. На думку латвійскага знешнепалітычнага ведамства, гэта можа быць звязана як з палітычнымі правакацыямі, так і з агрэсіяй у публічнай прасторы.
