Краіны-члены ЕЗ могуць закрыць межы да верасня
Краіны-члены ЕЗ могуць закрыць межы да верасня, паведамляе карэспандэнт агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на BFMTV.
Пра тое, што еўрапейскія лідары з-за сітуацыі з каранавірусам не плануюць адкрываць межы сваіх краін мінімум да верасня, паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі прафсаюзаў.
Макрон адзначыў, што такія меры неабходныя ў асноўным з-за таго, што ў розных дзяржавах сітуацыя з COVID-19 развіваецца па-рознаму.
Нагадаем, раней Еўракамісія рэкамендавала краінам Шэнгенскай зоны падоўжыць тэрмін дзеяння абмежаванняў на неабавязковыя паездкі ў Еўразвяз да 15 траўня.
