Краіны Еўропы ў выходныя пяройдуць на зімовы час
Краіны Еўропы ў выходныя пяройдуць на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну назад. Розніца ў часе з Вільняй, Рыгай, Талінам і Кіевам будзе складаць гадзіну. З Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны. Напрыклад, у Берасці будзе 20-я гадзіна вечара, а ў Цярэспалі — 18-ая. Зменіцца расклад руху транспарту за мяжу.
Беларусь і Расія доўгі час не пераводзяць стрэлкі. Перавод стрэлак пытанне дыскусійнае, і Еўропа збіраецца ад яго канчаткова адмовіцца нібыта ўжо ў 2021 годзе. Пытанне толькі, ці заставацца ў зімовым часе, ці ў летнім. Прычым, не выключана, што кожная краіна ЕЗ будзе рашаць гэта асобна.
Беларускае Радыё Рацыя
