Краіны ЕЗ абмяркуюць пытанне адкрыцця межаў



Краіны Еўразвяза сёння абмяркуюць падрыхтоўку да адкрыцця сваіх межаў. Напярэдадні відэанарады міністраў унутраных спраў дзяржаў-членаў ЕЗ у Брусэлі канкрэтыку па маючым адбыцца планам пакуль што не прадставілі. Разам з тым прынцыпы там пазначылі выразна: адкрыццё межаў павінна адбывацца скаардынавана. У Еўракамісіі падкрэсліваюць, што хацелі б імкнуцца да гэтага на фоне першапачатковых дзеянняў краін ЕЗ, якія з распаўсюджваннем каронавіруса па Старым Свеце зачынялі межы хаатычна.

Пакуль што ў якасці меркаванай даты зняцця поўнай забароны на ўезд жыхароў трэціх краін у ЕЗ вызначана 15 чэрвеня. Мяркуецца, што замест гэтага абмежаванні будуць дзейнічаць у канкрэтных краінах. Аднак, да прыкладу, у МЗС Літвы не выключаюць, што знешнія межы супольнасці будуць зачыненыя яшчэ да канца чэрвеня.

Унутраныя межы, тым часам, ужо адчыняюцца. Напрыклад, у Італіі дазволілі ўезд турыстаў для краін Еўразвяза і Шэнгенскай зоны, а таксама для Вялікабрытаніі. Межы адкрыліся і паміж прыбалтыйскімі краінамі.

На працягу апошніх дзён у кожнай з краін ЕЗ, акрамя Швецыі, колькасць хворых каронавірусам за суткі была меншая за 500 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя