Краіны-суседкі Беларусі пераходзяць на „летні час”



У ноч на нядзелю ўсе еўропацэнтрычныя суседкі Беларусі пяройдуць на „летні час”, перавёўшы стрэлкі на гадзіну наперад. Тое самае зробяць каля 60 краін свету. Так, з Кіевам, Рыгай і Вільняй у Менска цяпер не будзе розніцы ў часе, а з Варшавай — усяго адна гадзіна.

Беларусь адмяніла перавод стрэлак у 2011 годзе, застаўшыся жыць толькі ў „летнім часе”. У 2014 годзе ў „зімовым часе” вырашыла жыць Расея. Цяпер час у гэтых дзьвюх краінах супадае.

Упершыню „летні час” увялі ў канадскім мястэчку Порт Артур у 1908 годзе. Пазней, у часы Першай сусветнай вайны летні час „паспрабавалі” кайзераўская Германія і Аўстра-Венгрыя — і ўсё дзеля эканоміі вугалю.

Фота: Sebastian Kahnert/AFP/Getty Images