Краіны-суседзі Беларусі працягнулі дзеянне каранцінных мерапрыемстваў



У сувязі з працягам пандэміі каронавіруса, краіны-суседзі Беларусі працягнулі дзеянне каранцінных мерапрыемстваў, у тым ліку закрыццё граніц.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайтах адпаведных дзяржаўных органаў гэтых краін, у Літву замежнікі ня змогуць уехаць да 27 красавіка, у Польшчу — да 3 траўня, у Латвію — да 12 траўня.

Украінская мяжа закрыта з 17 сакавіка да 24 красавіка. Расея ўвяла такую меру на перыяд з 18 сакавіка да 30 красавіка.

У сувязі з каранцінам дыпламатычныя прадстаўніцтвы Польшчы, Літвы (а таксама візавыя цэнтры гэтых краін) і Латвіі спынілі прыём дакументаў на візы. Візавыя цэнтры Літвы ў Менску і Гародні прымаюць дакументы толькі ў кіроўцаў, якія ажыццяўляюць грузаперавозкі.

Беларусь свае межы не закрывала, аднак тыя, хто ўязджае ў краіну, абавязаны два тыдні знаходзіцца на самаізаляцыі.

Беларускае Радыё Рацыя