Краязнаўцы ажыццявілі падарожжа па Шчары



На трох каяках гарадзенскія ды дзятлаўскія краязнаўцы ажыццявілі падарожжа па Шчары, паэтычнай рацэ, што злучаецца з Нёманам. За апошнія гады гаспадарчая дзейнасць ля поймы ракі амаль не заўважная. Прырода адваёўвае абшары назад.

У гэтую спякотную пару яднанне з вадой – найлепшы спосаб актыўнага адпачынку ў Беларусі, мяркуе краязнаўца з Дзятлава [Not a valid template].

– Тут можна пабачыць, як устае сонца, як увечары паўзуць туманы па рэчцы, такія дзівосы – за кожным паваротам рэчкі свая прыгажосць. То ластаўкі-берагавушкі альбо нейкая хвойка, дубы – другі раз трапляюць такія прыгажуны. Шчара прыгодная для сплаву на любых тыпах судоў – весельныя лодкі, байдаркі, каякі.

Па Шчары таксама можна плаваць на плытах, пантоннага тыпу, мяркуе Валеры Петрыкевіч.

Вандроўка па Шчары – лагодная, дзе перашкодаў амаль няма. Раку аблюбавалі ня толькі чырвонакніжныя жывёлы, птушкі, рыбы ды ракі але і людзі, якія прыяжджаюць здалёк, каб адпачнуць, парыбаліць.

P1190499

Адзіная нязручнасць для людзей, гэта вялікая колькасьць гмызу ды камароў на берагах ракі.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя