Крэўскі замак адкрылі для наведнікаў



Крэўскі замак адкрылі для наведнікаў. Наведванне ўнутранага двара будзе магчыма пры ўмове замаўлення экскурсіі, паведамляе Смаргонскі райвыканкам. Кошт экскурсіі для групы да 10 чалавек — 5 рублёў, для групы ад 10 да 25 чалавек — 10 рублёў.

Таксама паведамляецца, што кожную нядзелю ўлетку для турыстаў будзе магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці, выпрабаваць сябе ў стральбе з лука і ва ўменні валодаць сярэднявечнай зброяй, сфатаграфавацца ў касцюме XIV ст. У кошт экскурсіі гэта не ўваходзіць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы