Крыніца святога Панцеляймона пад Воршай
Гаючая крыніца з вельмі добрай вадой знаходзіцца каля всёскі Люціны ў 15 кіламетрах ад Воршы па Магілёўскай шашы. На шашы ёсць адмысловы ўказальнік да крыніцы.
Назву крыніца атрымала ў постсавецкія часы. Чаму ў гонар святога Панцеляймона – дакладна невядома. Святар, які першапачаткова займаўся крыніцай – памёр.
Магчыма, было нейкае ацаленне і таму назвалі крыніцу ў гонар гэтага святога, які ў праваслаўі шануецца як апякун хворых.
Тут ёсць дзве купелі – мужчынская і жаночая, а таксама месца, дзе можна набіраць ваду – вышэй за купелі. Больш зручнай для акунання лічыцца жаночая купель.
На фота: жаночая купель.
На фота: мужчынская купель.
Глеба па дарозе да крыніцы.
Вада ў крыніцы жывая, смачная, гаючая І завітаць да крыніцы варта не толькі праваслаўным.
Беларускае Радыё Рацыя