Куды беларусы могуць ляцець праз Маскву
У беларускіх турыстаў з’явілася дадатковая магчымасць скарыстацца рэйсамі з Масквы ў Арменію, Грэцыю, Егіпет, на Кубу, у Мексіку, Сербію, Турцыю і ААЭ.
— Адзін з найбуйнейшых тураператараў Расеі паведаміў, на якія рэйсы з Масквы, якія выконваюцца авіякампаніямі Nordwind Airlines і Pegas Fly, будуць дапушчаныя грамадзяне Беларусі, — распавялі ў РСТА.
Распараджэннем Урада Расеі ад 16 сакавiка 2020 г. № 635 (са зменамі ад 18 чэрвеня 2021 г.) зацверджаны пералік грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца ўведзеная з-за пандэміі забарона на ўезд у Расею.
Удакладнена, што яны могуць прылятаць у Расею не толькі з дзяржаў сваёй грамадзянскай прыналежнасці, але і з іншых краін, уключаных у пералік па дадатку № 1 без віду на жыхарства або дакументаў пра сваяцтва з грамадзянамі Расеі. Згодна з пастановай, грамадзяне Беларусі могуць уязджаць у Расею з любой іншай адкрытай краіны.
— У сувязі з дадзенымі зменамі на рэйсы авіякампаніі «Паўночны вецер» / «Пегас Флай» у Турцыю, Егіпет, Мексіку, Эміраты, Сербію, Грэцыю, Арменію, на Кубу і назад будуць дапушчаныя грамадзяне Беларусі без віду на жыхарства і дакументаў пра сваяцтва, — удакладнілі ў РСТА.