Куды паляцелі беларускія турысты замест Чарнагорыі, Грэцыі і Балгарыі?



Пасля таго, як шэраг папулярных еўрапейскіх курортаў закрыў паветраную прастору для самалётаў «Белавія», каля 70% беларускіх турыстаў перанеслі свой адпачынак на пакуль яшчэ даступныя напрамкі: Турцыю, Егіпет, Грузію і ААЭ. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Руслан Сегянюк.

Астатнія 25% чакаюць адкрыцця прыпыненых напрамкаў, усяго каля 5% адмовіліся ад адпачынку.

– Уявіце, на працягу прыкладна паўгода турагенты працавалі з турыстамі – гэта каля 50 тысяч аформленых тураў. Турысты абралі, агенты аплацілі тураператарам, тураператары партнёрам замежжа і ў авіякампанію. А цяпер трэба прапанаваць альтэрнатыву з даступных кірункаў, падабраць з імі новыя варыянты, вырашыць усе пытанні па дакументах, забраніраваць усё ў іншых партнёраў па новай. І галоўнае: усё гэта ў максімальна – нерэальна – сціснутыя тэрміны, – адзначыў Руслан Сегянюк.

tut.by

Фота: toursoyuz.by