Курган Несмяротнасці ў Полацку



Мемарыяльны комплекс «Курган Несмяротнасці» быў узведзены ў паўднёвай частцы Полацка, на левым беразе Дзвіны ў 1966 годе. Курган сімвалізуе памяць пра жыхароў Полацкага краю, закатаваных у Другой сусветнай вайне, а таксама пра савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Полацка. Насыпалі курган самі гараджане, а зямля была прывезена з брацкіх магіл і палёў бітвы з усёй Беларусі, у прыватнасці, з Берасцейскай крэпасці, а таксама з могілак савецкіх воінаў ў Празе. Вышыня кургана – 10 м.

DSC02074

Дзве мармуровыя пліты нясуць паслання: на адной высечаны тэкст – гэта для сучаснікаў, для нашчадкаў інфармацыю замуравалі пад іншую мармуровую пліту. Цікава, што на пліце напісана, што пасланне трэба ўскрыць у 2017 годзе, то бок у наступным годзе.

DSC02979

На Курган Несмяротнасці можна ўзняцца па адмысловай лесвіцы, на самым версе ёсць пляцоўка для агляду панарамы горада. Адсюль добры выгляд на Сафійскі сабор, які знаходзіцца на супрацьлеглым беразе Дзвіны.

DSC02982

У 1967 годзе побач з Курганам, на так званым Востраве, быў закладзены парк імя 50-годдзя Савецкай улады. У 1971 годзе ля Кургана быў адкрыты Музея баявой славы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы.