„Куток” Яна Баршчэўскага ў Гарбачэве



Гарбачэва – вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, на паўночным беразе возера Нешчарда. Праз сем кіламетраў ад Гарбачэва мяжа з Расеяй. У Гарбачэўскай сельскай бібліятыцы ёсць невялікая экспазіцыя, прысвечаная Яну Баршчэўскаму – аўтару „Беларусі ў фантастычных апавяданнях”. 

У бібліятэцы можна пабачыць выявы царквы і касцёла, якія ўжо не існуюць, даведацца, што помнік Яну Баршчэўскаму ў вёсцы Мурагі паставілі ў 1997 годзе, што цяпер ў вёсцы Мурагі ніхто не жыве, можна таксама атрымаць звесткі пра жыццё і творчасць Яна Баршчэўскага. 

Беларускае Радыё Рацыя