Латвійскія консульствы спынілі прыём дакументаў ад грамадзян РФ на афармленне ўсіх відаў віз
18 гадоў таму
Міністэрства замежных спраў Латвіі заявіла, што спыняе выдачу віз усіх відаў для грамадзян РФ.
Як гаворыцца ў афіцыйнай публікацыі, з 26 чэрвеня дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы балтыйскай краіны, якія знаходзяць за мяжой, перасталі прымаць дакументы ад грамадзян РФ для афармлення віз усіх відаў. Такое рашэнне МЗС краіны патлумачыў непрадказальнасцю развіцця ўнутрыпалітычных падзей у Расеі.
Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што тыя, хто падаў заявы да названай даты, могуць разлічваць на праходжанне неабходных працэдур. Усе дакументы, прынятыя да 25 чэрвеня, будуць разгледжаны.