Латвія пачынае паступова адкрываць свае межы
З больш чым тысячы пацверджаных каронавірусных інфекцый прыкладна сем соцень чалавек ужо здаровыя. Так на дадзены момант выглядае эпідэміялагічная сітуацыя ў Латвіі.
Насельніцтва амаль што забылася пра тое, што такое COVID-19, і краіна пачынае паступова адчыняць свае межы, — распавёў беларус Віталь Астроўскі, які жыве ў Рызе:
– Я жыву ў буйнейшым горадзе краін Балтыі – Рызе, у Латвійскай Рэспубліцы. Наколькі я ведаю, тут усё нядрэнна. З таго што чуў тыдзень таму з сур’ёзных афіцыйных крыніц, тут адная з лепшых сітуацый па вірусе ў свеце. Гэта ўсё, што мне вядома. Усё добра і ў мяне няма ніякага страху ці панікі на гэты конт.
Віталь Астроўскі звярнуў увагу, што ў яго жыцці фактычна нічога не змянілася, паколькі большую частку часу прысвячае працы ў IT-сферы.
Беларускае Радыё Рацыя