Латвія скасавала дамову з Беларуссю пра ўзаемныя паездкі
Яна перастане дзейнічаць з 21 верасня 2023 года.

„Звяртаем увагу, што з названай даты грамадзяне Латвіі, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, і асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, могуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 10 сутак”, — гаворыцца ў паведамленні МУС Беларусі.
Раней яны маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі да 30 сутак.
Пагадненне паміж урадамі Латвіі і Беларусі было заключана для аблягчэння паездак жыхароў абедзвюх краін. Яно набыло моц 1 жніўня 2008 года.
