Латвія ўводзіць тэставанне на каронавірус на мяжы з Беларуссю



Латвія ўводзіць тэставанне на каранавірус на мяжы з Беларуссю і Расеяй.

Новая пастанова прынята з-за імклівага распаўсюджвання штаму „дэльта”. Той, хто едзе з Беларусі ці Расеі ў Латвію, павінны будуць рабіць тэст на каронавірус у месцы перасячэння мяжы, калі яны не змогуць паказаць дакументы аб вакцынацыі або тэставанні. Пакінуць пункт пропуску можна будзе толькі пасля дазволу памежнай аховы.

У выпадку станоўчага выніку тэсту або адмовы яго прайсці чалавек павінен будзе адправіцца ў абавязковую ізаляцыю. Такое рашэнне ўступіць у сілу 12 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя