Латвія ўвяла антыковідныя абмежаванні на тры месяцы
У Латвіі абвясцілі надзвычайнае становішча з-за каронавіруса. Дадатковыя абмежаванні ўведзены тэрмінам на тры месяцы, паведамляе Delfi.
У першую чаргу яны датычацца невакцынаваных жыхароў і тых, хто не перахварэў. Яны змогуць рабіць пакупкі толькі ў маленькіх крамах, для іх зачыняюцца гандлёвыя цэнтры, але будуць адкрыты харчовыя, аптэкі, оптыкі, зоакрамы, месцы продажу прэсы, тэлекамунікацыйных паслуг, АЗС. Яны павінны будуць прадастаўляць плошчу ў 25 кв. м на аднаго наведвальніка.
Дадатковыя патрабаванні ўсталёўваюцца пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Нават вакцынаваныя жыхары павінны будуць выкарыстоўваць маскі і захоўваць дыстанцыю.
У выходныя і святочныя дні ў гандлёвых цэнтрах будуць адкрыты толькі некаторыя гандлёвыя аб’екты першай неабходнасці. Дадатковыя патрабаванні ўводзяцца і для школ.
Фота rus.lsm.lv