Латвія закрыла два пункты пропуску на мяжы з Расеяй
17 гадоў таму
Латвія закрыла два пункты пропуску на мяжы з Расеяй „Падэдзе” і „Віентулі”. У іх устаноўлены бетонныя загароды, паведамляе reform.by.

Пагранічнікі, якія працавалі ў двух пунктах, накіраваны ў іншыя месцы, у тым ліку на мяжу з Беларуссю, дзе за апошнія два месяцы павялічылася колькасць спроб парушэнняў з боку мігрантаў.
МУС Латвіі прапанавала закрыць два пункты пропуску на мінулым тыдні пасля таго, як Расея абмежавала магчымасці для грамадзян Украіны перасякаць мяжу з РФ. У прыватнасці, пункт пропуску „Віентулі” павінен быў стаць адзіным пагранпераходам для ўезду ўкраінцаў. У Латвіі палічылі, што гэта можа паўплываць на грамадскі парадак і стварыць пагрозы бяспецы.
