Латвія закрывае паветраную прастору на мяжы з Беларуссю
17 гадоў таму
Латвія закрывае паветраную прастору на мяжы з Беларуссю і часткова Расеяй. Забарона дзейнічае з 16-га кастрычніка да канца года.
-
Фота: Justin Sullivan / Getty Images
Абмежаваныя палёты на вышыні да 2895 метраў. Беспілотнікі могуць лятаць тут толькі з дазволам, а палёты патрабуюць узгадняць найменьш за суткі. За парушэнне забароны пагражае штраф ад 250 да 1000 еўра для фізічных асоб, ад 500 да 2500 еўра для юрасоб.
19-га верасня латвійскія ўлады закрылі памежны пераход „Сілэнэ” на латвійска-беларускай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
