Лепшую канцэпцыю турыстычнага брэнда выбіраюць у Беларусі
Нацыянальнае агенцтва па турызме прапануе прагаласаваць за лепшую канцэпцыю турыстычнага брэнда Беларусі, гаворыцца на сайце ўстановы.
На сайце НАТ прадстаўлена 17 канцэпцый турыстычнага брэнда з прэзентацыямі. Галасаванне на сайце прадоўжыцца да 16 снежня.
Усяго на конкурс па выбары канцэпцыі паступіла 24 работы. Пасля абмеркавання ў Міністэрстве спорту і турызму і дапрацоўкі канцэпцый аўтарамі на галасаванне вынесена 17 варыянтаў. Канчатковае рашэнне па канцэпцыі прыме экспертны савет.
