„Лесвіца вызвалення” у Воршы на вакзале
На вакзале ў Воршы, як і ў іншых гарадах з’явілася „лесвіца вызвалення”. Такія лесвіцы зробленыя на вакзалах да 75-ых угодкаў вызвалення Беларусі ад фашыстаў.
На кожнай прыступцы даты вызвалення беларускіх гарадоў ад фашыстаў.
Перад лесвіцай – вялізны каляндар з датай вызвалення Воршы і знакамітым фотаздымкам, дзе савецкія войскі ўваходзяць у горад на фоне Францысканскага касцёла, які быў знесены ў канцы 60-ых гадоў.
На фотаздымку выразна бачны стан касцёла ў 1944 годзе.
На адваротным баку календара – даты вызвалення беларускіх гарадоў.
Беларуская Радыё Рацыя
