Летась Пінск наведала каля 10 тысяч замежных турыстаў
“На Берасцейшчыне Пінск па турыстычным патэнцыяле займае другую пазіцыю пасля Берасця, а экспарт турыстычных паслуг у горадзе над Пінай за мінулы год склаў без малога мільён даляраў”, – паведамляе абласны выканаўчы камітэт.
Краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што Пінск усё больш прываблівае вандроўнікаў, але для далейшага развіцця горада трэба паляпшаць турыстычную інфраструктуру:
– Каб гэта быў не адзін гатэль, як, напрыклад, „Прыпяць”. Каб былі ў прыгарадзе невялічкія матэлі, зручныя. Праблема для замежных турыстаў – гэта харчаванне. Праблема тычыцца кухні і культуры абслугоўвання. Калі вечарам пайсці кудысьці паесці, там грыміць музыка. У нас няма нармальнай установы, дзе можна ціха пасядзець.
Летась Пінск наведала каля дзесяці тысяч замежных турыстаў і 70% ад гэтай колькасці – грамадзяне Польшчы, а пасля вандроўнікі з Ізраілю, Нямеччыны ды Францыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота belarus.nemiga.info