Ліндэргоф — адзін з казачных палацаў Людвіга ІІ Баварскага
Палац Ліндэргоф — адзіны з казачных палацаў караля Людвіга ІІ Баварскага, які быў цалкам дабудаваны яшчэ пры ягоным жыцці. Тут, кароль жыў шмат гадоў, у адрозненні, напрыклад, ад Нойшванштайна.
Пабудаваны ён на тэрыторыі запаведніка Амэргебірге ў цэнтры прыгожага парку, побач з каралеўскім паляўнічым дамком Ліндэргоф, які яшчэ кароль Максіміліян ІІ (бацька Людвіка ІІ Баварскага) набыў у бенедыктынскага кляштара Эталь.
Першапачаткова кароль планаваў пабудаваць палац пад уражаннямі ад знаходжання ў Версалі ў 1867 годзе. Назва „Ліндэргоф” дадзена ў гонар селяніна Ліндэра, які пражываў тут ( „Linde” азначае ліпа).
Палац будаваўся для самотнага жыцця караля. Таму і задумкі, нават тэхнічныя, ў гэтым палацы служылі для таго, каб зменшыць кантакт караля з уласнымі слугамі.
Таму, за фасадам у стылі барока адносна невялікай пабудовы хаваюцца памяшканні, якія не насілі ніякай рэпрэзентатыўнай функцыі. Хоць тут багатая пазалота разнога дрэва інтэр’ера, шыкоўныя тканіны фіранак і мэблевай аблямоўкі.
У палацы забараняюць рабіць здымкі. Таму жаданні турыстаў захаваць у памяці наведванне палаца можа ажыццявіць толькі з набораў паштовак інтэр’еру.
Палац размешчаны пасярод агромністага парку, на тэрыторыі якога яшчэ некалькі паркавых павільёнаў: Мараканскі дом, грот Вэнэры і Маўрытанскі кіёск. Узімку для турыстаў адкрыты толькі палац. Кошт квітка 6 еўра.
Размешчаны палац Ліндэргоф каля вёскі славутай каляднымі ручнымі вырабамі Обэрамергаў. (Пра вёску будзе працяг ).
Якуб Сушчынскі, Ліндэргоф, Баварыя.