Ліштвы: Гомель, Старая Валатава
Вёска Старая Валатава з 1974 года ўваходіць у склад Гомеля, знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля старога рэчышча ракі Сож і Мельнікава Луга.
Цэнтральная вуліца Старой Валатавы мае назву Бранская.
Дамы на Бранскай маюць адмысловы драўляны дэкор, характэрны для Гомельшчыны.
Але ліштвы Старой Валатавы маюць і свае асблівасці, у параўнанні са старымі раёнамі Гомеля, бо ўсё ж Валатава была вёскай.
Старая Валатава размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Гомеля.
Назва Валатава зафіксавана ў дакументах, паходзіць ад слова „волат”.
Паводле запісаў этнографа Еўдакіма Раманава, у XIX стагоддзі ў Валатаве існавалі легенды пра волатаў, якія жылі тут і з’яўляліся некаторым з мясцовых жыхароў. Ваколіца Валатоўка з цагельняй у складзе прыгарада Гомеля згадваецца ў кнізе «Волости и важнейшие селения Европейской России» (Вып. 5. Губернии Литовской и Белорусской областей. Спб., 1886).
Беларускае Радыё Рацыя
.