Ліштвы ў раёне ўніверсітэта імя Скарыны ў Гомелі
Гэтым разам паглядзім на знакамітыя гомельскія аканіцы і ліштвы ў раёне ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Дом па вуліцы Кірава.
На пачатку 20-га стагоддзя, у час, калі вуліцы забудоўваліся, гэта была ўскраіна горада.
Дом на скрыжаванні вуліц Песіна і Цялегіна (былая Сартыровачная).
Вуліцы Кірава і Песіна, а таксама завулак Песіна вялі да гарадскіх могілак (цяпер Студэнцкі сквер) і фактычна ўпіраліся ў могілкі, ды завяршаліся там.
Дом на скрыжаванні Нова-Палескай вуліцы і вуліцы імя Песіна.
Вуліца Кірава ідзе паралельна вуліцам Песіна і Савецкай, а таксама паралельна чыгунцы.
Дом на вуліцы Кірава каля старога корпуса ўніверсітэта.
На завулку Песіна можна назіраць і палісаднікі – раней такія тут былі каля кожнага дома.
Беларускае Радыё Рацыя