Ліштвы вуліцы Шпітальная ў Гомелі



Вуліца Шпітальная знаходзіцца ў цэнтры Гомеля, адразу за цыркам.

Раней Шпітальная перакрыжоўвалася з Савецкай, але будаўніцтва цырка ў 1972 годзе фактычна схавала вуліцу ад цікаўных вачэй.

Да рэвалюцыі і да Другой сусветнай вайны Шпітальная была галоўнай вуліцай раёну, які называўся „Каўказ”. Раён меў не самую добрую рэпутацыю, лічылася, што жыве ў ім шмат небагатых людзей, якія блізкія да крымінальнага свету.

На Шпітальнай сапраўды было шмат дамоў, якія не мелі нават падмурка.

Але былі на Шпітальнай і дамы заможных гаспадароў з ліштвами з багатыми „каронамі” і супрацьпажарнымі цаглянымі сценамі.

Цяпер вуліца Шпітальная ўражвае сваёй старасвецкасцю і цэльнасцю – сюды пакуль што не дабраліся новабудоўлі. 

   З вуліцы Шпітальнай можна сыйсці з гары на яшчэ адну гістарычную вуліцу Гомеля – Падгорную.

Беларускае Радыё Рацыя