Ліштвы Залінейнага раёна Гомеля



Залінейны раён Гомеля знаходзіцца „за лініяй” – за чыгучнымі шляхамі. Каб трапіць туды, трэба перайсці праз мост над чыгункай. 

Раён фармаваўся напрыканцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзя, будавалі дамы ў гэтым раёне людзі, які працавалі на чыгунцы і атрымлівалі нармальныя заробкі.

Да 1910 году ад чыгункі на захад горада працягнуліся каля двух дзесяткаў вуліц. 

Вуліцы раёна першапачаткова насілі назвы гарадоў  – Маскоўская, Адэская (цяпер – Ракасоўскага), Кіеўская, Екацерынаслаўскай (цяпер – Гомельская), Арлоўская (цяпер – Вараўскога).

Былі ў Залінейным раёне і такія назвы, як „Банная алея” – гэта вуліца, дзе была адна з самых старэйшых гомельскі грамадскіх лазняў, якая дзейнічае і цяпер, але толькі па выходных. Цяпер „Банную алею пераназвалі у „Банную”, але назвы можна бачыць і „Банная алея” і „Банная”.

Вуліца сапраўды была алеяй – з прыгожымі ліпамі і таполямі, якіх цяпер няма.  

 Дом па вуліцы Ракасоўскага. 

 

Гаспадары змяняюць вокны, але пакідаюць ліштвы – разумеюць іх прыгажосці і каштоўнасць. 

 І больш лаканічныя варыянты разьбы. 

 Вуліца Свабоды.

Вуліца Ватуціна.  

Па Залінейным раёне мае сэнс пайсці пашпацыраваць, каб паглядзець на прыгожыя традыцыйную для Гомеля разьбу па дрэве – ліштвы.  

Беларускае Радыё Рацыя